Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш П’янкі народаў свету

Фінляндыя(Суомі)
Раптам нешта зноў запІлі:
Ярко, Пекко, Осі, Віллі

Лапландыя
Піва, брага, медавуха –
Гэны словы лашчаць вуха.
Мо і збіцень? Ён таксама!
Вось напоі для саама!

Ірландыя
Быць мо паехаць да ірландцаў?
Там ё і бульба ёсць і віскі…
Але хапае там сваіх засранцаў,
Што ў пабах спяць ля міскі!

Шатландыя
Пранеслі пад кілтам
Каністры са спіртам:
На працы зноў танцы
Ў альтанцы,
Сьпяваюць бухія шатландцы.

Брэтань
Ужываюць сідр –
Сёмы літр.
Сумуюць аб роднай старонцы
Ў эміграцыі брэтонцы.

Нямеччына
Сабе набыўшы bіer,
Прапіўшы свой аванс,
Заблёўвае сарцір
У Мюнхене зноў Ганс.

Ноўгародская вобласць
Зварыўшы ухі
І выпіўшы эля
Валяецца бухі
На печы Емеля!

Масква
Крычыць маскаль: налі вінца!
А у адказ яму: х..йца
Сасні! Бо не налью
Табе я, маскалю!

Славаччына
Замест славянскай кроўкі
Нажэрліся грушоўкі.
Валяюцца ў канаве
Вампіры ў Браціславе.

Чэхія
Набыўшы абсэнт –
Бухушчыя ў шчэнт
Чэхі ў горадзе Брно.
Я нават болей скажу: ў гаўно!
А я за апошнюю крону
Набуду сабе самагону.

Японія
Перамагаючы дэпрэсіі ярмо,
Узяў сакэ барэц сумо.
Цяпер цытуе ён Басё.
Ну карацей вось і усё.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш П’янкі народаў свету - Алесь Круткін