Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Баранчык – два калечкi

Некалi ля самай цiхай рэчкi
З козачкай бебекала авечка:

Авечка: “Памажы, сяброўка з барадою,
Бе-бе-бя бе-бя бяда са мною
Я даўно ўсiм сэрцам адчуваю,
Што шэрага баранчыка кахаю.
Не любiць ён мяне – сядзiць ля печкi
Мiленькi мой баранчык – два калечкi.”

Козачка: “Ведаеш, сяброўка з лебядою,
Патрасу сваёй я барадою
I баран цябе навек палюбiць –
Галаву з калечкамi пагубiць!”

Вось дык цуд, баран да iх пляцецца,
Капытом трымаецца за сэрца
I шчаслiвы скача i танцуе,
Козачку ў бараду цалуе.

I iдуць каханыя да грэчкi:
Козачка з барашкам – два калечкi.

Абамлела з лебядой авечка:
Нi сяброўкi, нi барана, нi калечка.
Шукала яна шчасце з барадою,
А лебяда засталася з бядою.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Баранчык – два калечкi - Алег Старынчык