Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш СВОЛАЧ-КАХАНЬНЕ

Сволач-Каханьне душу ўзарвала!
Спаць не дае і жыць не дае…
Як ні ўцякаў, напаткала, дагнала
І з крыважэрнай нянавісьцю бье.

Зь лёту бье ў грудзі, д’яблам сьмяецца!
Танчыць на рэбрах і маршы пяе.
Сэрца кусае, зьмяюкай віецца.
Скуру зьдзірае і кроў маю пье!

Я мусіў хавацца, укленчваць, прасіцца…
Толькі яму мае сьлёзы, як мёд.
Вынік тых енкаў – бы сьмерці маліцца.
Холадам дыша, ў вачах адно лёд.

Катам зласьлівым яно весяліцца,
Жарам марозіць і смажыць ільдом.
У зьдзеках сваіх не жадае спыніцца
Пакуты ў вачніцы мне лье ручаём.

Я думаў каханьне, як кветкі валошак,
Бэзу пахучага, ландышаў, руж…
А вось яно – цісьне прасуючай ношай,
І мне ўжо ня вырвацца, я ўжо ня дуж…

Як будзе мне лёс ад яго ўратавацца,
Розум вярнуць, адарвацца ад пут,
Я буду ўсю рэшту жыцьця спадзявацца
Вярнуць горкі смак тых салодкіх пакут.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш СВОЛАЧ-КАХАНЬНЕ - Валер Бычкоўскі