Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Шчасце для дурня

ШЧАСЦЕ ДЛЯ ДУРНЯ

Сказ пра тое, верце слову
Як дурны знайшоу падкову
Яе носіць бы ікону
Бы талерку з супам поуну
Усе бядак шукае месца
Дзе б пакласці ці павесіць
Ад суседкі чуу ад Насты
– Услед падкове ходзіць шчасце!
Стау на ганку ды цікуе
– Не пралеціць, упільную!
Вокны, дзверы – усе насцеж
Не мінула б хату шчасце
Пільнавау аж цэлы дзень
– Ну ніяк яно не ідзе!
Ноч. Уключыу святло
– Да суседа б не пайшло!
– Мо пагрэць?- ужо думаць стау
Ды за пазуху паклау
Кіпяціу яе у гаршчку
– Можа з, явіцца адкуль?
– Яно у хаце ужо можа?
Заглянуу сабе пад ложак
Пашукау яго за печчу
– Не ступіць бы, не скалечыць!
Пакрыжыуся тры разы
Клау бы шкло за абразы
Сеу. Прыцішыуся, чакае
– Не шалпоча, не ікае!
За спіною скок і у дзверы
Аж вушам ен не паверыу
Азірнууся – ды дарма
Мільганула і няма
– Эх! не мазгамі думау-нечым!
– Яно ж грэлася на печы!
– Вось панасце не шанцуе
– ды падкову у крапіву ен

Толькі дурню так, няйначай,
Будзе шчасцем хвост кашачы

Верш Шчасце для дурня - Уладзімір Гайдук