Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калісьці праз паселішча адно



Калісьці праз паселішча адно
Гасподзь у коле вучняў сціпла крочыў.
Вакол сабраўся здзеклівы натоўп
І ўзяўся зневажаць Ісуса ў вочы.

Ды дзіва – Чалавечы й Божы Сын
Стаяў і так паблажліва ўсміхаўся,
Што чалавек збянтэжаны адзін
Сумеўся дый усклікнуў, не ўтрымаўся:

“Гасподзь! Няўжо ты гэтак любіш нас,
Што нават не адкажаш на абразу?”
Хрыстос рассыпаў жэмчуг у адказ –
Аднім спакойна вымаўленым сказам:

“За што нябог-гаротнікаў караць –
Знявераў, у няведанні няшчасных?
З нас кожны толькі тое можа даць,
Што мае ў кашальку сваім уласным…”

19.01.2011



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Калісьці праз паселішча адно - Таццяна Дзям'янава