Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш АПУСТОШАНЫ

АПУСТОШАНЫ

Пустата, як міг суіснавання –
Месца адпачынку хмурным днём,
Схоў ад разумовых вандраванняў,
Крок у нікуды, вандруючы з агнём.

Побач у каміне весяляцца іскры,
Мне б ляцець у бездань ад сябе далей.
Не раяцца думак палахлівых віхры,
Разыйшліся складкі мірна на чале.

Вылецеў у комін сполах з матылькамі,
Проблеск лішняй думкі следам, наўздагон,
Агарнае сон пяшчотнымі рукамі,
Ціха гасне апустошаны агонь.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш АПУСТОШАНЫ - Пётра Мурзёнак