Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Колькі кілаграмаў смерці

Колькі кілаграмаў смерці
на зямлі
будзе вакол нас.
У попел можа перацерці
і жывых, і мертвых
вечны толькі час.

Не памерці б чалавеку
ніколі, ці можна?
Не цікава…не цікава…
жыць і дыхаць
у карак веку
вось і ўся забава.

Мама… Была б ты вечнай
большага шчасця не трэба…
Зоркай на шляху маім млечным
асвяшчала мае неба…

Вечна жыць усе мараць людзі,
дыхаць, есці, спаць, і піць…
Замарудзіць, замарудзіць
ланцугі лепш усе разбіць.

2014 г.

Верш Колькі кілаграмаў смерці