Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мокаш

Грукочуць у мяшку бачуркі,
Яны скрываюць нашу долю,
І тыя, што нам выпадаюць,
Ёсць Мокашы прамудрай воля.
У светлым Выраі багіня
Прадзе заўсёды долі нашы,
І просім мы яе пакорна,
Каб працягнула гэту пражу.
І ў пяты дзень на кожным тыдні
Шануем Мокаш-Судзяніцу,
Гадуем яблыні рупліва,
Каб лепшай долі нам дабіцца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мокаш - Зміцер Крэчат