Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У АДКАЗ

Птушачка мая, Галубка,
Сумна тут табе адной,
Да цябе пpыйду я хутка,
Лягу побач тут з табой.

Пахаджу па тых сцяжынах,
Што праходзілі з табой.
Памяць покуль не астыне,
З болем. радасцю, журбой.

Я сасніў цябе ўночы,
Чуў пяшчоту тваіх слоў,
Воблік бачыў твой на вочы,
Да магілкі вось прыйшоў.

У мяне у душы зімова,
У грудзях усё гарыць,
Некаму прамовіць слова,
Некаму душу адкрыць.

Сумны позірк з фота бачу,
Ты ў сырой зямлі ляжыш.
Ля твае магілкі плачу,
і цяплее на душы.

Пахаджу яшчэ на свеце,
Каб пабачыць больш пакут.
Покуль вочы крыху свецяць,
Покуль лягу ў зморы тут.

15.08.1991

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У АДКАЗ - Васіль Голуб