Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Аблокі і хмары

Ты – аблачнынка між хмар –
Воўчых зграй,
Якія плывуць па небе
Услед за ахвярамі
Сонечных удараў.

Я – твой зрок і слых –
Пільную апошні іх крык,
Перад тым,
Як іклы хіжае цемры
Дакрануцца да цела.

Мы – кропляй дажджу –
Нараджаем на тварах слязу,
Якая поўніцца рэхам
Паўнюткіх блакітамі рэкаў
У якіх

Ты аблачынкай між хмараў
Уваскарасаеш ахвяраў
Хмараў
Мяне адраджаеш
Пасля сонечных удараў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Аблокі і хмары - Павел Гаспадыніч