Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Несур’ёзны Дзед мароз

Несур’ёзны Дзед мароз…
*********************************
Дзед Мароз, напэўна, спіць
Альбо заблудзіўся.
Над ракой туман стаіць –
Новы год не сніўся!

Мокнуць ёлкі і бярозы,
Пад нагамі лужыны.
Нейкі дзед наш несур’ёзны,
Хоць такі заслужаны…


Верш Несур’ёзны Дзед мароз - Лёля Багдановіч