Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Без паветра надзеі

Без паветра надзеі,
У глухой цішыні,
Зухаватым зладзеем
На сталёвым кані,

У імгле цьмяна-сіняй
Скрозь мільён нератоў
Нават геній “Касіні”
Праблукаў сем гадоў.


Верш Без паветра надзеі - Канстанцін Путронак