Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Веру

Веру – вернецца – пераменіцца!..
Мякка сцеліцца з’едлівы дым…
Не хачу паміраць маладым!
Поўня свеціцца…
Сэрца ўсцешыцца –
Толькі дай небараку надзею –
Толькі слова адно, толькі позірк жывы, не завейны, –
І душа зноў уздыхне, зашавеліцца!..
Штосьці згубіцца, штосьці здзейсніцца…
Свет, як млын, усе мы – зерне ў ім,
Мо, каханне нам крыламі будзе – зляцім?
А калі і яно перамеліцца?..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Веру - Канстанцін Крышталь