Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ледакол біцця

У Радзівонаўны аднойчы
Адзін калега мой спытаў:
Як нарадзіць прывабны слоік,
Каб нават лёд там вершам стаў?

Наіўны Сашанька пытаўся,
А няню тую сьмех прабраў:
Мой даражэнькі, ты ж дазнаўся.
Ты ж ужо шмат што напісаў.

Як гэта так? Ужо ўсё была?
І што, не будзе ўжо больш?
Ну я ж кажу табе, Арына.
Вось праз імя кажу, прасоч.

Малы ў крык.
Я нарадзіўся!!!
Так, так. Адразу і памёр.
Ты ў труне ўжо, спаліўся,
Бо не малюеш ужо твор.

Я не хачу яшчэ памерці!!!
Ну дык жыві. Хто не дае?
Адну хвіліну, дай працерці…
Вунь пляма, бачыш, на стале.

Якая пляма? Што ты робіш?
Хіба я помнік, каб чакаць?
Я яшчэ нешта не засвоіў…
Я ўжо пісаў? Ці час пісаць?

Аб чым ты кажаш, мой ты “ўнучак”?
Дапамажы прыбраць вось стол.
Пакліч прыслужніцу з анучай…
Я хусткай, сам. Ці вунь, падол.

Ты вельмі спрытны, калі трэба
Пазнаць паболей пра сябе.
А мне дасі ты трошкі ведаў
Аб тым, як бачыш ты мяне?

Хіба табе патрэбна гэта?
Ты ж, нават, ведаеш хто я!
Табе цікавае спрадвечча,
А мне, што будзе апасля.

Няўжо не бачыш, што цікава
Цябе і слухаць, і спытаць?
Я што табе(?) магу параіць?
Дакладней цяжка адказаць…

Ты што маўчыш? Я што пакрыўдзіў?
Як?… Чым?.. Калі?… Ну не было ж?…
Я…катаваў цябе, Арына?
Дзіцячы вочы поўны сьлёз.

Мне невядома кім ты будзеш…
І колькі жыць табе гадоў…
Я толькі ведаю, што рушыш
У накірунку вечных льдоў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ледакол біцця - Франак Нырка