Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гордае імя

Мая маці ё літвінкаю,
Беларускаю заве сабе але,
Бо Літву ня лічаць тут сваёю,
Такіх словаў няма ўжо на сяле.

Сьніў я аднойчы такую казку,
Калюмны я сьніў ня першы раз,
І старая наша Пагоня знянацку,
Да князя вядзе свой вялікі шлях.

Сьніў Я тады нашых продкаў,
Сыноў сваёй гордай зямлі,
Ішлі яны на вялікі подзьвіг,
За радзіму й у гонар сям’і.

Ня было сярод іх беларусаў,
Русінаў было два, ці адзін.
Зваліся – як музыкай гусьляў –
Вялікім, гордым імем – Ліцьвін.

Сон вялікай дзядоў радзімы,
Сон, напоўнены болем цяжцім,
Бо ня вернем Літву сабе мы,
І далей будзем звацца някім.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Гордае імя - Арсень Баян