Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мы крывіцкія троллі, мы Падзьвінскія чэрці

Мы крывіцкія троллі,
Мы Падзьвінскія чэрці,
Нам не хлеба, ні солі,
А нам трэба пажэрці:
Келіх віскі ірландскага
Скушаць разам з Патрыкам,
Або мабыць і шампанскага
Раніцою дзябнуць з зяблікам.
Хаця лепей на суку
Мы з зязюлямі “ку-ку”.
Вось яшчэ напрыклад брага –
Яе з дзятлам можна піць,
Грыбам, што завецца чага,
На бярозе закусіць.
Спаць у лесе на падлозе –
Гнёздышка з бутэлек звіць,
Па вясне, не на марозе,
З камарамі накаціць.
Бо мы троллі крывіцкія,
Бо мы чэрці Падзьвіння,
Нас за твары з шчацінай бандыцкія
Не бяруць санітары ў Задзьвінне.

P. S.”Задзьвінне” – вар’ятня ў г. Полацку.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мы крывіцкія троллі, мы Падзьвінскія чэрці - Алесь Круткін