Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прызнанне

Ў душы адказнасць і трывога
Баюся лёс свой не пазнаць :
Сярод шляхоў знайсці Дарогу
І ўбок з яе не саступаць.
Прамовіўшы аднойчы “любы”
Пачуцці ў сэрцы захаваць,
Патрэбна будзе, сціснуць зубы
Але не здрадзіць і стрываць.
Адказу я пакуль не маю,
Змагу быць вернаю, ці не.
Са спадзяваннем запытаю:
Каханы мой, даруеш мне?


Верш Прызнанне - Зінаіда Кірнажыцкая
 »