Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Далей, я веру, будзе ўсё!

Далей, я веру, будзе ўсё!
А зараз – толькі пратрымацца,
Не клапаціцца, не губляцца,
Забыцца і не заставацца
У адзіноце і пустоце.
Няхай праблемы не клапоцяць,
Тады, я веру, будзе ўсё!
Як у рамане, як у кнізе
Яшчэ складзецца ў жыцці.
Патрэбна верыць і ісці,
Усё, усё ўжо хутка прыйдзе…


Верш Далей, я веру, будзе ўсё! - Вікторыя Галоўчык