Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзе той час, калі над намі

Дзе той час, калі над намі,
Зоркі ў небе ярка ззялі,
Ветрык цеплы дзьмуў у твар,
Шмат было надзей і мар

Нас хацелі, нас чакалі,
Нас здавалася кахалі,
Каралевы і русалкі,
І багіні і вядзьмаркі,

Час быў, ноччу мы не спалі,
Ад жыцця свайго хапалі,
Усе, што можна было ўзяць
Абы толькі час заняць.

Маладосць прайшла, як сон,
Толькі нейкі сумны ён


Верш Дзе той час, калі над намі - Уладзімер Ляшчук