Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калi ад Бога адракалiся

Калi ад Бога адракалiся
Крыжы скiдаючы з царквоў
Мая бабуля утрымалася
Iкон не зрушыла з вуглоў

Яна малiлася, малiлася
Яна малiлася Яму
Каб не пазбавiў сваёй мiласцi
I блаславенне даў ўсяму

Яна малiлася, малiлася
Святлела тварам на вачах
Да Бога словы яе лiлiся
I я малiцца сам пачаў

Яна малiлася, малiлася
Сябе ахоўвала крыжом
А галава унiз хiлiлася
Нiбы лiлея пад нажом

Яна за нас усiх малiлася
I я скажу – не памылюсь
Мы ўсе жылi яе малiтвамi
Я за яе цяпер малюсь


Верш Калi ад Бога адракалiся - Уладзімер Гардзейка