Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш “Прачніся, сонца – час ужо…”

Прачніся, сонца – час ужо,
Грукоча ў дзверы зімні ранак.
І подых ветрыка яго
Па свеце разнясе світанак.

Я разгадаю твае сны,
Чаканні, мары, таямніцы.
Спакою не даюць яны
І вочы – ясныя зарніцы.

Я патану ў глыбіні
Яскравых тых паўночных зорак.
А ты мяне не абміні,
Ў надзеі рот не пхні свой корак.

// 27.12.2011, турма на Акрэсціна.


Верш “Прачніся, сонца – час ужо…” - Мікіта Броўка