Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Стамілася чакаць

Ніяк не стрэнемся з табою –
Ляцяць імгненні і гады…
І ападаюць долу мроі
У вішнёвым садзе маладым…

Даўно ўжо пераспелі вішні,
І я стамілася чакаць…
Маладзічок у зорнай вышы
Настрой спрабуе мой узняць.

Не атрымаецца нічога –
Дарэмна ён марнуе час.
Вандруе зорачка над стогам,
Ля хаты мамінай якраз…

Яна мой сябар і дарадчык,
Ад суму самы лепшы сродак.
Мы разам з ёю і паплачам,
Пагутарым на адыходак.

Цябе чакаць – не дачакацца –
Засну пад ранак моцным сном…
А зорачкі наладзяць танцы
З тым завадным маладзіком…
17.06 – 2015г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Стамілася чакаць - Лёля Багдановіч