Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Развітальны блюз

РАЗВІТАЛЬНЫ БЛЮЗ

Растваруся ў знаёмай вуліцы…
Каб не стрэць Вас — Бога малю!
Вы мяне ўжо не палюбіце,
ды і я Вас не палюблю!

Ў нас нічога болей не зладзіцца,
і жыццё праляціць наўзбоч,
не асвеціцца Вамі раніца,
не сагрэецца Вамі ноч.

Больш ніколі ка мне не прытуліцца
Ваша цела з душой збалелай,
мая даўняя мара не збудзецца —
дакрануцца з Вамі да неба.

Не дала нам доля-разумніца
станчыць і развітальны блюз,
Вы мяне ўжо не палюбіце
Ды і я Вас не палюблю!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Развітальны блюз - Алесь Гібок-Гібкоўскі