Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ноч шамоціць трысцінай зламанай

Ноч шамоціць трысцінай зламанай,
а на лёдзе месяц — шматкроп’ем…
Я ўглядаюся ў вочы каханыя,
пражывае душа ў іх самотная.

Заакрайкі ў возера кволыя,
у палонцы клубіцца бяздоннае,
і трасе цыганскімі падолам
завіруха-вядмарка штодзённая.

Рагатаць з ёю штосьці так радасна,
не імкнуцца ператанцоўваць,
не звінець па-рыцарску латамі
і каханнем пераніцованным…

Не хадзі па сцяжынцы няведамай,
і вачыма мяне не праколвай,
не жадаю ламаць шматкалёрые
сэрцы я ледзянымі іголкамі…


Верш Ноч шамоціць трысцінай зламанай - Ігар Белкін