Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кантакт і іншыя сацыяльныя сеткі

Марнуем час за куфлем піва,
Каханне шукаем у інтэрнеце –
У сучаснасці гэта не дзіва:
Хутка змяніліся людзі на свеце.

А халоднае неба, ззяючы зоркамі,
Над неабдымным прасторам,
Яркімі-яркімі кропкамі
Ззяе цяпер у маніторы.

Улезлі з нагамі ў камп’ютэр,
Ратунку не хочам знайсці.
Чат падмяніў ўсе гутаркі, –
Не трэба нікуды ісці.

Ставім сардэчкі на “сценах”,
Значыць “крассафчік” ты…
Застые кроў у венах,
Губляем тут час залаты…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Кантакт і іншыя сацыяльныя сеткі - Аляксандр Марынін