Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А ты ўяві, што мяне не было

А ты ўяві, што мяне не было,
што я толькі сон, летні сон і не болей.
Выконвай сваю нудна-шэрую ролю –
жаданае шчасце ў вечнасць сплыло.

Калі ж раптам зноў паласне бліскавіцай
па сэрцы каменным ружовы ўспамін,
ідзі за туман, дзе зарой-зараніцай
мы ткалі жыццё, не лічылі хвілін.

Ідзі, мой каханы, і не азірайся.
У казкі павінен быць добры канец.
Не хібіць душою ты толькі старайся,
і шчасце нас зноў павядзе пад вянец

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш А ты ўяві, што мяне не было - Зоя Калкоўская