Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У прысвячэнне Тацьцяне



Аб’ектыўнай рэальнасці не існуе…
яна заўсёды знойдзе ад каго адлюстроўвацца…
Раніца.
Ізноў раніца пачынаецца з кубка кавы, цыгарэты і яе песні…
І ў соты раз адзін і той жа запіс прымушае адчуваць усім целам, скура стала такая адчувальная да гукаў…
Нават дзіўна.
“Грукалі ў сценку…” Ды я ж ведаю гэтых людзей, яны і мне грукалі.
Суседзі ўсюды аднолькавыя, і тут, і там…
І я ўжо бліжэй, быццам бы за сценкай яны, не мае, а тыя, іншыя.
Дзіўнае адчуванне.
Няўжо голас здольны абудзіць большы пачуцці, чым проста эстэтычныя?
З чаго пачынаецца краіна? Цэлая краіна з яе гісторыяй і культурай, вопытам пакаленняў?
Думаеце, можна любіць толькі горад, у якім нарадзіўся, вырас, або жывеш?
Я таксама так думала… раней…
Я люблю Кіеў, люблю Кёльн, люблю Піцер, мне працягваюць сніцца горы Аўстрыі…
Але блукаць у сне па незнаёмым вуліцам і заходзіць у чужыя хаты краіны, аб якой практычна нічога не ведаеш?
Толькі таму, што яе голас гучыць у тваёй галаве, а тэксты песень вывучыла на памяць! Толькі таму… таму, што яе П’еса – гэта ўжо загавор.
“Гавары са мной па-беларуску” будзе пульсаваць у галаве дакучлівай ідэяй.
Гавары… гавары… і я загавару… нечакана для самой сябе, пачынаючы з яе вершаў, адчуўшы на столькі, што здасца на імгненне быццам так заўсёды і было, быццам бы гэта і мая родная мова таксама.
Словы будуць бегаць у галаве і выплюхвацца на паперу…
…і раптам здрыганулася ад уласнага голасу!
Я патушыла цыгарэту.
Як жа цудоўна, што заўтра таксама будзе раніца.
Кубак кавы, цыгарэты і яе песні…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У прысвячэнне Тацьцяне - Зоя Блізнюк