Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Паклянёмся любіць наш край!

Паклянёмся любіць наш край!..
Паклянёмся, што ў нашыя сэрцы
Не ўкрадзецца ні страх, ні адчай,
Ні спалох немінучае смерці.

Мы ў гэтым кляліся калісь –
У гады залатога юнацтва.
Гэты час і пара надышлі –
Клятвы нашыя мусяць спагнацца.

Той, хто вырас на гэтай зямлі,
Хто ўсмактаў яе цяжкія сокі, –
Ведай: час і пара надышлі
На геройства, на подзвіг высокі.

І цяпер, калі грому гармат
Кулямёт падпявае па-брацку,
Ўспомні брата забітага, брат,
Ўспомні, сын, скатаванага бацьку!

Будзем помніць, як цяжкі кашмар,
Як баёў і нягоды выснову –
Ненавіснага ворага твар,
Ненавіснага ворага мову.

Паклянёмся Радзіму любіць!
Яна з верай на нас паглядае.
Ў нашых сэрцах жыве й будзе жыць
Наша даўняя клятва святая.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Паклянёмся любіць наш край! - Змітрок Астапенка