Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не кажы, не абяцай

Не кажы, не абяцай,
Не бяры такое ролі!..
Ходзіць сонца. Шэпча гай.
Вецер блукае па полі.

На зямлю прыйшла вясна,
За сялом прысела з краю.
Адгадай – каторы з нас
Першы вымавіў “кахаю”?..

Не кажы цяпер, маўчы,
Не кажы – пачуе вецер…
Скажаш ноччу – уначы
Ціхім стане ўсё на свеце.

Не закідвай за спіну
Косы шоўкавыя – змеі.
Я спаткаў з табой вясну,
Я без слова разумею.

Над сялом і за сялом
Пахне бэзам і язмінам…
Хай жа будзе – ясным сном,
Ясным, светлым успамінам.

Ходзіць сонца над табой, –
Хай жа ходзіць так няспынна!
Прытуліся галавой
Да маіх грудзей, дзяўчына…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не кажы, не абяцай - Змітрок Астапенка