Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Ярыла

Зімовыя краты
Разбурыла вясна,
Ярыла-араты
Абудзіўся ад сна.
Прайшоўся ён плугам
Па грудзіне зямлі –
Квітнеючым лугам
Яго дзеці сталі.
Жыццё адраджае
Ды каханне дае,
Зіме пагражае,
Дзідай гоніць яе.
Ярыла-араты,
Моцны бог малады,
Cвет робіць багатым
Ён увесну заўжды.

Верш Ярыла