Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Пажаданьні для дачкі Браславы

Чаруй. Даруй. Кахай.
Сэрца пяе няхай.
Водар сунічны,
Пах навальніцы,
Смакі жыцьцю надавай.

Сярдуй. Крыўдуй. Палай.
Радасьць і боль прымай.
Шчырай з сабою,
З чулай душою,
Годнасьць, як сьцяг трымай.

Вольнай сябе адчувай.
Слухай, а розум свой май.
Думкай разважнай,
Дзеяй адважнай
Шлях свой заўжды вызначай.

Верш Пажаданьні для дачкі Браславы - Зміцер Давыдзенка