Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гімн Белазем’я (Беларусі) на мэлёдыю латышскага народнага сьпеву Perkons, Saule, Daugava

Сонца Бялзем’е ўсадзіла
Там, дзе поруч берагі
Белазем’е, зялёны край
Край пад белымі крыламі

Ключ да дзвераў сэрцаў нашых
Нёман захоўвае
Хто сюды зы зброяй прыйдзе
Той ад яе ж тут загіне

Заззяў Пярун бліскавіцай
З межаў ворагаў адыгнаў
Пагоня ўжо ўдаль імчыцца
На зямлі зноў нашай вырай
Пагоня ўжо ўдаль імчыцца
На зямлі зноў нашай вырай

Белазем’е асвяціла
Ранкам сонца ў нашых вачох
Сярод рэкаў і азёраў
У лясох дый на сіх палёх

Ажыўляюць тут краіну
Белаземскія гукі
Буслоў клічуць на Радзіму
Ёй дзяды, дзеці й унукі

І Жар-птушка паўзнялася
Святам свеціць зноў сталіца
Бел-чырвона-белы наш сцяг
Зіхаціць і залаціцца

Бел-чырвона-белы наш сцяг
Зіхаціць і залаціцца

Баранім нашу Радзіму
Беражэм і любіцьмем
Нашую сінявокую
Жыві й слаўся Белазем’е

Баранім нашу Радзіму
Беражэм і любіцьмем
Нашую сінявокую
Жыві й слаўся Белазем’е

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Гімн Белазем’я (Беларусі) на мэлёдыю латышскага народнага сьпеву Perkons, Saule, Daugava - Зьміцер Бойка