Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш З каханнем да мэты

Я каханне сваё праз жыццё пранясу.
Падарую яго без астатку
Той дзяўчыне, якую я моцна люблю,
Якую кахаў я з пачатку.

Маё сэрца трымае любоў у сабе.
Памяць – помніць пра тыя спатканні,
Што распальваюць полымя нашых сустрэч,
Што распальваюць у сэрцы каханне.

Буду помніць цябе, як жыцця свайго шлях,
Позірк твой, як люстэрка свабоды
Абуджае мяне, нібы воля мая,
Нібы лета абудзіць прыроду.

Я кахаю цябе! Колер ясных вачэй,
Твой характар і бачанне свету.
Я кахаю цяпер, безнадзейна цябе
І з каханнем імкнуся да мэты…

Верш З каханнем да мэты