Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Праплываюць хутка хмары ў нябёсах

Праплываюць хутка хмары ў нябёсах,
Выносячы з сабой ўсе благія успаміны.
Як ў люстэрку адлюстроўваецца ў нашых лёсах
Ўсеагульнага прагрэса рух няспынны.

Чалавецтва ўсё жыццё ідзе наперад,
Да вышэйшай праўды і свабоды.
І насуперак ўсяму нязменна верыць,
Што зможа абмінуць ўсе перашкоды.

Гэты шлях пакручасты, цярністы,
На ім чакае шмат выпрабаванняў.
Праз іх прайсці нам дапаможа дух наш непахісны,
Які надасць нам сілаў для змагання.

Няма вялікіх дасягненняў без выдаткаў,
Заўсёды чымсьці трэба нам ахвяраваць.
І да апошняга з’яўляецца загадкай,
Ці не прыйдзецца пра гэта шкадаваць.

Але адкінуць варта ўсе падобныя сумневы,
Напепрадзе зіхаціць зорка новага жыцця.
І толькі чалавечы дух нястомленны і смелы
Дазволіць гэты шлях нам здужаць да канца.

Верш Праплываюць хутка хмары ў нябёсах