Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нам хочацца зімой



Нам хочацца зімой
Дажджоў вясновых
І шэпту мяккай маладой травы.
Бярозы мрояцца у сарафанах новых,
Снягоў гамонка ў ручаях жывых.
Але ўсяму пара свая прыходзіць:
Свой час, што мы спаткаем у жыцці.
Сплываюць дні ў вясновым карагодзе,
Сплываюць дні ў зімовым забыцці.
Адно нязменным застаецца назаўсёды:
Наш шлях наперад у адвечны край…
Так хочацца звярнуцца да прыроды:
Рукі, адно, маёй – не адпускай…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Нам хочацца зімой - Зінаіда Гасціловіч