Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Рэчанька вузкая, вадзіца мутная

Рэчанька вузкая, вадзіца мутная,
Да чаго ж ты, дзяўчыначка, сягоння смутная?
– Да як жа мне жыці, вясёлаю быці?
Каго люблю, каго люблю, не магу забыці.
Прыляцела апава, села на прывале.
Вот няма, не відаць, каго я кахала.
Сівы селязенька стаў вутцы на ножку,
Вот няма, не відаць мілога на ложку.
Соўнышка заходзіць, мілы не прыходзіць,
Вот я знаю, панімаю, за другою ходзіць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Рэчанька вузкая, вадзіца мутная - З народнага