Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Бывайце здаровы

Бывайце здаровы,
Бацькавы парогі,
Кудою хадзілі
Мае белы ногі.

Кудою хадзілі
Да й хадзіці будуць,
Каго я любіла,
Да й любіці буду.

Каго я любіла,
Стаіць за плячыма,
Каго знаць не знала,
Той перад ачыма.

Каго я любіла,
Той паплыў з вадою,
Каго знаць не знаю,
Той жыве са мною.

Верш Бывайце здаровы - З народнага