Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Пстронга

Любаваўся табой каля млына.
Там мост драўляны звужаў раку,
Каб вадапад даваў дрына –
Калясу, што малола муку.

Целам тарпедападобная, стройная
Вабіць вочы цёмна – буры акрас.
Галава заўжды амаль чорная,
А вось бруха – адмыты беляс.

Прыгажуня, чутку пятністая,
Гаспадыня сцюдзёных вод.
У рацэ, дзе чысціня празрыстая,
Размнажаецца твой дзіўны род.

Цяпер ад млына няма следа
і мост каменны ўжо даўно.
На месцы рэчкі сохне глеба,
А пстронгу бачым у кіно…
2013г.

Верш Пстронга - Юзэф Хар'яз