Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове

Пабеленая хата

У залі прыёмаў зь белага мармуру, які адразу ашаламляе вочы, успомніў, як быў апраменены роднай хатай, пабеленай маці перад Вялікаднем.

Рэльеф

Скарынку сонца напалам Зламаў заходу бор рукасты. Вясёлка мёд не дапіла І зацягнула вузел кайстры. Каўтаў у схове сухавей Захраслай […]

У ясную ноч

I хто ж так унадзіў Палярную зорку да ранку пасьвіцца ў росных сузор’ях? I ці бачыў ты, каб рэшата неба […]

Начное

Падрахуем грахі У адчаі. Быў сьляпы і глухі – Прывячалі. Сам сябе ты прымусь Не вяртацца. Дзеліш з хлусам абрус: […]

Нас возера прысніла

Нас возера прысніла. Нас возера вязло. І літасці прасіла Кляновае вясло. Спакойная вада. На беразе вуголле. А нехта спіць, відаць, […]

Пад шалямі

Злуе сабачы брэх: Заела жытка злая. Вавёрка дзьме арэх. Хрумсьціць капустай заяц. Кастрычніцкі запал Пад першым лёдам глухне. Празрысты ліст […]

Простая мова

Раса раскашуе, рудзець Загару маёва. Выносяцца гукі з грудзей – Простая мова. У матчынай хусткі касьнік – Сусьвету абнова. Нясхільная […]

Зэльвенская дарога

“Кляновы лісток на падвор’ечку разаслаўся. Малады малойчык у дарогу сабраўся. Сеў за сталом, мёду з віном напіўся, У дарожаньку спазьніўся”. […]