Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Хто гэта, хто гэта

Хто гэта, хто гэта
Лета на поўдзень адцягвае?

Чэрвень сунічны згарэў.
Ліпень змарыўся ў пракосах.
Жнівень згасае,

Жнеўнікам колецца,
Шапкай стагоў памахаўшы.

Хто гэта, хто гэта
Лета цягне на поўдзень?

Ніхто не выходзіць яго ратаваць,
Як чэрвень ўрастаецца ў ліпень,
Як ліпень хінецца да жніўня,
Як жнівень у верасні тоне.

Хто гэта, хто гэта
Лета на поўдзень адцягвае?

Хто гэта, хто гэта
Леты мае перацягвае
За той небасхіл,
Дзе не хочуць яны маладзіцца?..

Верш Хто гэта, хто гэта - Юрась Свiрка
«