Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш 1418 дзён

Юрась Свiрка

Гэта – працягласць апошняй вайны,
Якая яшчэ прарываецца ў сны,
У нашыя сны,
А не нашых дзяцей.

Для іх яна казкай здаецца часцей.
Больш тысячы дзён
He згінаўся народ.
А хто пералічыць удоў і сірот?
Столькі вяла да Берліна дарога,
Столькі чакала жывых Перамога…
“Колькі ж гадоў прагрымела вайна?”
Пытаю ў дачушкі.
He знае яна.
He лёгка на годы
Вайну падзяліць.
Яна, нібы свежая рана,
Баліць!
На годы вайна
He падзеліцца гладка:
Ваенныя дні
Застаюцца ў астатку.
He знае нічога
Пра тое дзіцятка,
Што слёзы ў астатку,
Што гора ў астатку,
Што боль у астатку
I гнеў у астатку…