Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове

Вецер-гарэза

Вецер-гарэза Хіліць галіны Самотных бярозак На ўскрайку сяла, Лагодзіць пяшчотныя Рукі рабінаў… І яблыкам сьпелым Цяжарыць зямля.

Сьнежны зоркапад

За вакном сягоньня Зноўку сьнегапад. Сыпе, сыпе зь неба Сьнежны зоркапад. Кожная сьняжынка, Бы метэарыт, Падае да долу, Толькі не […]

Максіму Багдановічу

Чаму здараецца Ў жыцьці у нашым часта, Што лепшыя сыходзяць У нябыт, у цемру першымі?.. Бывае, толькі-толькі пачынае Дарунак Божы […]

Сьнежань. Сьнежна… Сьнегіры

Сьнежань. Сьнежна… Сьнегіры… Сані шпарка ймчацца. Па узгорках ўздоўж ракі Завіруха скача. Зачаруе, замяце Ў лясох, лугавінах, Крупой сьнежнай сыпе […]

Купаліся русалкі

Купаліся русалкі На Русальным тыдні, Гайдаліся на гнуткіх Бярозавых галінах. Шаптаў ім ціха ветрык, Пры месячка сьвятле: “Прыгожыя, вясёлыя, Што […]

Сінеча нябёсаў

Сінеча нябёсаў, І вецер паўночны, Сады зацьвітаюць, І ранкам марозна. У сад пракаветны Ступаю нясьмела, Між дрэў там блукае Чароўная […]

Клаўдзіі

Танцуе “лявоніху” Сьнежная замець. Смуткуе бярозка Ў чаканьні вясны. На вуснах каханай Усьмешка блукае, Мы кружымся ў вальсе – Й […]

Лета на сене

… Ці спалі вы хоць кольвечы на сене? Калі не, то шмат чаго згубілі… Яно-та, канечне, ня белая пуховая пасьцель. […]

Свабода

Свабода ў тым, Каб баязьліва не маўчаць, Калі глуміцца Над народам ўлада, Сказаць уголас праўду, Не ілгаць, І не баяцца […]

Заліло малінавым сьвятлом

Заліло малінавым сьвятлом Сонца вечаровае палеткі, І становіцца Сусьвету дном Аблічча мае роднае зямелькі. Адыходзіць дзённа мітусьня На спачын – […]

Сьняжынкі-парашуты

Сьняжынкі-парашуты Кружляюць за вакном, Спаміж самотных дрэваў Шукаючы спакой. Паверце, шлях няпросты Зь нябёсаў на зямлю – Стамлёны пух бялёсы […]

Студзень. Каляды

Студзень. Каляды. Ў засьнежаным парку Дрэвы самотна Глядзяць на мяне. Ціха… Па нерушным сьнезе Ступаю… Мяне даганяе Сьлядоў ланцужок…

Летні ранак

Ў расяных павуцінках летні ранак Сустракае дзеўчыну-зару. Новы дзень ступіў на мокры ганак – Разганяе пасмы туману. Зязюля закукуе ў […]

Над краем старажытным

Над краем старажытным Сёньня хмары, І клёнаў золата Спакою не дае. Умольны погляд свой Ськірую ў неба-мару І папрашу у […]

Дажджлівае надвор’е

Дажджлівае надвор’е, Кастрычніцкая слота. Дождж-імжака, дождж-свавольнік Ахінуў сабою горад, Лісьце жоўтае каштанаў На траве пажухлай мокне… А здаецца – нібы […]

Page 1 of 212