Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш З сумленьнем трэба размаўляць



З сумленьнем трэба размаўляць,
Не пакідаць яго сам-насам
З душой, што прагне вышыні,
Не пакарыўшыся абразам,

Што сьвет няспынна пасылае,
Каб паглядзець на што прыгодны.
З сумленьнем трэба працаваць,
Не дазваляць зрабіць лагодным

Твой твар. Бо думкай вінен жыць,
І рухацца наперад жвава.
З сумленьнем трэба размаўляць,
Бо ты жывы, а не выява,

Не фатаздымак, што зьмярцьвела
Пад пылам на стале стаіць.
Калі ж маўчыць яно-то ведай:
Табе сумленна не пражыць!



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш З сумленьнем трэба размаўляць - Юрась Мішуцянін
 »