Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзень Перамогі

Ужо хутка мы святкуем дзень –
Вялікі дзень той Перамогі,
Калі забруджаны былі дарогі
І болю за плячыма цень.
Перад вачыма зноў малюнкі:
Салдат у крыві, дзіця адно –
Забілі маці ў той малюткі,
Якое шчасце, што ў кіно.
Хай будзе гэта ў фільмах толькі,
Каб мы не ведалі той жах,
Ахвяраў пацярпелі колькі –
У кожнай маці на вачах.
Нам памятаць пра гэта трэба,
Не танны зараз у нас спакой.
У час той кроў цякла ракой,
І нават не было і хлеба.
Жыццё – вялікая каштоўнасць,
Каб толькі яе бераглі!
Хай “Дзякуй!” будзе не раптоўнасць –
Дзяды нашы перамаглі!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дзень Перамогі - Юлія Карчагіна