Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Сонныя цені

Мелкі дробат дажджу за акном
Будзіць сонныя цені ў пакоі,
Па халоднай падлозе паўзком
Лезуць ціха сляпыя настроі.

Горад моўчкі стаіць уначы
І ад морасі ўсім не схавацца,
Мякка сэрца ў такт з ёй гучыць,
Ды навошта яму паскарацца?

На гадзінніку лічбы бягуць,
Прыгадаю ўспаміны маленства,
Цяжка будзе адразу заснуць,
Не знайшоўшы сабе падабенства…

Верш Сонныя цені