Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш З зялёнага Палесся



З зялёнага Палесся,
З празрыстае ракі
Хадзем са мною, песня,
Праз шумныя вякі.

I я, як ты, балесны
Парыў ў сабе нясу.
Ступай са мною, песня,
На камень і касу.

Якім балючым сказам
Маўчаць паданні дрэў?
Са мною, песня, разам
Пакутуй і мудрэй.

За покрывам туману,
За сіверам завей,
Калі ўпаду, не ўстану, –
Ідзі адна далей!



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш З зялёнага Палесся - Яўгенія Янішчыц