Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я дыханнем цябе абаўю

Я дыханнем цябе абаўю,
Зберажы гэты промень, і лета,
I жаноцкую рэўнасць маю,
За якой чысціня на паўсвета.
Я не кінуся шчасця шукаць,
На самоце галубіць патоля.
Буду мудра і светла маўчаць,
Як бярозка між чыстага поля.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я дыханнем цябе абаўю - Яўгенія Янішчыц