Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хаджу па нівах, па лугах азёрных

Хаджу па нівах, па лугах азёрных,
Начую летуценна ў будане
I думаю, чаму мне так прасторна?
I песня прылятае да мяне.

Прыносіць мне дары свае дуброва
То верас, то крыніцу, то грыбок.
Ўліваецца, нібы ручай, у мову
Палескі нетаропкі гаварок.

Злятае па дасвецці галубіным
То рыжы ліст, то жоўта-залаты.
Упалі задуменна на платы
Даспелыя ружовыя рабіны.

Хаджу па нівах, па лугах азёрных,
Начую летуценна ў будане.
Я думаю, чаму мне так прасторна?
I песня прылятае да мяне.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Хаджу па нівах, па лугах азёрных - Яўгенія Янішчыц