Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мама падрэзала косы



Быццам палын у пракосах,
Частая сівень імжыць.
Мама падрэзала косы –
Стала іх цяжка насіць.

Вёрсты смылелі даўгія,
Доўгія ночы – на ўздых.
Доўгія косы тугія,
Ой, на плячах маладых!

Пылам іх, горам накрылі
Скруха, вайна і крыжы.
Доўгія косы любілі
Два, што ў магілах, мужы.

Сталіся зімамі вёсны, –
Ані жаўронка ў палях.
Мама падрэзала косы –
Як укароціла шлях.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мама падрэзала косы - Яўгенія Янішчыц