Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Колькі па свеце схадзілі

Колькі па свеце схадзілі,
Ператапталі бяды,
Толькі дыханне Радзімы
Кліча здалёку заўжды.

Лепшая ж песня ці спета?
Ў красках гарыць сенажаць.
Вось і чырвонае лета –
Будзем яго святкаваць!

Вось яны: пушча і поле
Ў грозных паданнях сівых.
Тут не гублялі ніколі
Коннікі коней сваіх.

Край мой, загадкава-сіні,
Сіняя стынь на траве…
…Яснымі вочкамі сына
Ў свет аблачынка плыве.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Колькі па свеце схадзілі - Яўгенія Янішчыц